wd wp Пошук:

Універсітэт Земельвайса

Універсітэт Земельвайса (венг.: Semmelweis Egyetem) — найстарэйшая медыцынская навучальная ўстанова Венгрыі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1769 годзе як медыцынскі факультэт Трнаўскага ўніверсітэта (пазней — Будапешцкага ўніверсітэта).

У 1951 годзе на базе медыцынскага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта быў арганізаваны Будапешцкі медыцынскі ўніверсітэт.

У 1969 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя вядомага венгерскага ўрача і прафесара ўніверсітэта Ігнаца Земельвайса (1818—1865). Навучальная ўстанова пачала называцца Медыцынскім універсітэтам Земельвайса.

У студзені 2000 года адбылося аб’яднанне Медыцынскага ўніверсітэта Земельвайса з Універсітэтам навук аб здароўі Імрэ Хайнала і Універсітэтам фізічнага выхавання. Аб’яднаны ўніверсітэт атрымаў назву Універсітэта Земельвайса.

Факультэты

Выкладанне вядзецца на трох мовах — венгерскай, нямецкай (з 1983 года) і англійскай (з 1989 года).

Зноскі

  1. Ünnepélyes keretek között tette le rektori esküjét Dr. Merkely BélaУніверсітэт Земельвайса, 2018. Праверана 21 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыцынскія ўніверсітэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·З’явіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1769 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Будапешта
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Будапешце
Катэгорыя·1769 год у Еўропе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1769 годзе
Катэгорыя·1951 год у Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта