wd wp Пошук:

Кэйдза Абуці

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Кэйдза Абуці (яп.: 小渕恵三; 25 чэрвеня 1937 — 14 мая 2000) — японскі палітычны дзеяч, дванаццаць разоў выбіраўся у ніжнюю палату парламента Японіі. З 30 ліпеня 1998 года па 5 красавіка 2000 года займаў пасаду прэм’ер-міністра.

Палітычныя кар’ера

У лістападзе 1963 года ва ўзросце 26 гадоў быў абраны ў парламент ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) — самы малады член парламента Японіі. З гэтага моманту ён ні разу не прайграў выбары ў палату прадстаўнікоў ад сваёй прэфектуры Гуму. У 1970 годзе Абуці быў прызначаны намеснікам міністра пошт і тэлекамунікацый. Затым ён таксама займаў пасады парламенцкага нам. міністра будаўніцтва, намесніка начальніка Канцылярыі прэм’ер-міністра, выконваў функцыі спецыяльнага прадстаўніка прэм’ер-міністра ў шэрагу краін Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1979 Абуці атрымаў сваю першую пасаду: ён быў прызначаны начальнікам Канцылярыі прэм’ер-міністра і адначасова начальнікам Упраўлення развіцця Акінавы. У 1991 ён быў абраны генеральным сакратаром ЛДП, а ў 1994 годзе стаў яе віцэ-старшынёй. У 1997 годзе Рутара Хасімота прызначыў яго на пасаду міністра замежных спраў, дзе Абуці ўдзельнічаў у перамовах з Расіяй па пытанні аб праблеме прыналежнасці Курыльскіх астравоў, а таксама ў перамовах з нагоды аб’яднання Карэі.

У ліпені 1998, пасля адстаўкі Хасімота, стаў лідарам ЛДП, а затым, рашэннем ніжняй палаты парламента, — прэм’ер-міністрам. У новай пасадзе Абуці сфакусаваўся на двух задачах: падпісанні мірнай дамовы з Расіяй і аднаўленні японскай эканомікі. У верасні 1999 года ён быў ізноў абраны лідарам ЛДП, тым самым падоўжыўшы свой тэрмін знаходжання на пасадзе прэм’ер-міністра.

У пачатку красавіку 2000 Абуці перанёс цяжкі інсульт і быў дастаўлены ў Такійскі шпіталь Дзюнтэндо. Увечары таго ж дня ён страціў прытомнасць. Нягледзячы на ​​ўсе высілкі урачоў, вывесці з комы яго не ўдалося.

Зноскі

  1. 1 2 Keizo Obuchi // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Keizō Obuchi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Шаблон:Прэм’ер-міністры Японіі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Японіі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Гуму
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Васэда
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня