Умі́льна[1] — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача.
Плошча паверхні возера 0,12[1] (11,7[2]) км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Плошча вадазбору 2,75 км².
Катлавіна Умільна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі высокія. З возера выцякае ручай у раку Ушача.