wd wp Пошук:

Умберта Нобіле

Умберта Нобіле (італ.: Umberto Nobile; 21 студзеня 1885, Лаура, Каралеўства Італія — 30 ліпеня 1978, Рым, Італія) — італьянскі будаўнік дырыжабляў, даследчык Арктыкі, генерал. У 1928 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.

Біяграфія

У 1926 годзе ўдзельнічаў у экспедыцыі Р. Амундсена ў якасці камандзіра дырыжабля «Нарвегія» ўласнай канструкцыі. У 1928 годзе кіраваў італьянскай экспедыцыяй да Паўночнага полюса на дырыжаблі «Італія», што пацярпеў катастрофу паблізу Шпіцбергена (з 8 членаў экспедыцыі, якія засталіся ў жывых, 7 чалавек былі выратаваны экспедыцыяй на ледаколе «Красін», Нобіле - шведскім лётчыкам Лундбаргам). У 1932-36 гадах Нобіле працаваў у Маскве ў якасці аднаго з вядучых канструктараў дырыжабляў. У 1939 годзе з’ехаў у ЗША; вярнуўся ў Італію пасля 2-й сусветнай вайны, выкладаў ва ўніверсітэце ў Неапалі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Нобиле Умберто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/nobile.html
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Авеліна
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Постаці авіяцыі
Катэгорыя·Асобы на банкнотах
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Военачальнікі Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных