wd wp Пошук:

Францішак Чарняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўскі. Францішак Чарняўскі (3 лістапада 1893, в. Чухны, Ашмянскі павет — 31 мая 1979, Амстэрдам, штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійны дзеяч. Душпастарскую службу пачаў у 1920 на пасадзе вікарыя ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузніцы. Чытаў казанні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданні. У 19241927 вучыўся ў Рыме. З 1929 на місіі ў Францыі, з 1933 — у Бельгіі. З 1957 года жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада