wd wp Пошук:

Уладзіслаў Пятровіч Уласаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уласаў. Уладзіслаў Пятровіч Уласаў (7 сакавіка 1929, г. Дзямідаў, Смаленская вобласць, Расія — 29 снежня 2020) — беларускі акцёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969).

Біяграфія

3 1945 года артыст Смаленскага абласнога тэатра лялек. 3 1956 года ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.

Творчасць

Характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы высокапрафесійнае майстэрства валодання лялькай, востры пластычны малюнак ролі, адметная моўная пераканаўчасць персанажа. Выкарыстоўвае маскі, жывы план, прыёмы адкрытага лялькаваджэння. Сярод роляў: Труфальдзіна («Кароль-Алень» Я. Спяранскага паводле К. Гоцы), Аладзін («Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет[ru] паводле ўсходніх казак), Ямеля («Па шчупаковай волі» Л. Тарахоўскай), Раджа («Інданезійская казка» Б. Бахмутоўскага і С. Попіка), салдат Даніла («Птушынае малако» А. Тудароўскай і Б. Мятальнікава), Рэжысёршчыкаў («Вясёлы цырк» Ан. Ляляўскага), Швейк («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака), Понцій Пілат («Майстар і Маргарыта» паводле М. Булгакава), Тварэц («Боская камедыя[ru]» І. Штока) і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны прызам «Крыштальны анёлак» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2004).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Уладальнікі «Крыштальнага анёлка»
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзямідаве
Катэгорыя·Памерлі 29 снежня
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Лялечнікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў