wd wp Пошук:

Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч

Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч (12 верасня 1934, Кіеў — 22 жніўня 1966, с. Абразцова, Маскоўская вобласць) — савецкі мовазнавец-кампаратывіст.

Біяграфія

Супрацоўнік Інстытута славяназнаўства АН СССР. Вучань С. Б. Бернштэйна. Працы ў галіне этымалогіі, параўнальнай акцэнталогіі і фанетыкі славянскіх, балтыйскіх і іншых моў. Абгрунтаваў настратычную тэорыю роднасці індаеўрапейскіх, алтайскіх, семіта-хаміцкіх (афразійскіх), паўночнакаўказскіх, уральскіх і алтайскіх моў, стварыў параўнальную фанетыку і параўнальны слоўнік агульных каранёў. Аўтар фундаментальнай працы «Імянная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім», этымалагічныя і параўнальна-фанетычныя даследаванні па славянскіх, балтыйскіх мовах, па індаеўрапеістыцы.

Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Не скончыў галоўную працу свайго жыцця — «Спроба параўнання настратычных моў».

Зноскі

  1. 1 2 Иллич-Свитыч Владислав Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Иллич-Свитыч Владислав Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Акцэнтолагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Славісты Расіі
Катэгорыя·Кампаратывісты
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Балтысты
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Славісты СССР
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Гісторыкі мовы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Этымолагі
Катэгорыя·Ахвяры аўтамабільнага наезду на пешаходаў