wd wp Пошук:

Уладзімір Яраславіч

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уладзімір Яраславіч.

Сафійскі сабор у Ноўгарадзе, пабудаваны Уладзімірам Яраславічам

Уладзімір Яраславіч (1020[1] — 4 кастрычніка 1052) — князь наўгародскі (1034—1052).

Сын Яраслава Уладзіміравіча і Інгегерды Улафсдотэр. Магчыма, старэйшы сын Яраслава, не лічачы спрэчнага Іллю Яраславіча. Пасаджаны бацькам на наўгародскі сталец, паводле Наўгародскага III летапісу, у 14-гадовым узросце. Адбылося гэта, паводле Іпацеўскага, Сафійскага I і Цвярскога летапісаў, у 1034 годзе, а паводле Лаўрэнцеўскага і Васкрасенскага — у 1036 годзе.[1]

Трымаў Наўгародскую зямлю да сваёй смерці. Магчыма, Уладзімір Яраславіч адначасова з Ноўгарадам валодаў і Растоўскай воласцю. Пра гэта, аднак, піша толькі В. М. Тацішчаў у прыпісцы пасля звестак пра смерць Уладзіміра: «Па ім застаўся сын яго Расціслаў у Ноўгарадзе і ў Растове».[1]

У 1042 годзе бацька паслаў Уладзіміра вайной на ям (тэрыторыя Паўднёвай Фінляндыі), паход быў удалы, але з яго войска вярнудася без коней з-за падзяжу. У 1043 годзе бацька паслаў Уладзіміра вайной на Візантыю, паход быў няўдалы, ёсць версія, што ў 1044 годзе Уладзімір захапіў Херсанес.

Некаторыя летапісы (напрыклад, Ніканаўскі) згадваюць Уладзіміра Яраславіча сярод вялікіх князёў, кажучы, што правіў ён Руссю 4 года. А. Рапаў дапускае магчымасць, што ў 1048—1052 гадах Уладзімір быў суправіцелем бацькі ў Кіеве. Гэтаму супярэчыць Наўгародскі III летапіс, які кажа, што Яраславіч правіў у Ноўгарадзе 18 гадоў, там і памёр. У Васкрасенскім летапісе запісана, што «Уладзімір у Кіеве па сіжываў і памёр на Ноўгарадзе». Ніканаўскі летапіс адзначае, што 1048—1052 гады Уладзімір Яраславіч правёў у Ноўгарадзе.[2]

Уладзімір Яраславіч пабудаваў у Ноўгарадзе Сафійскі сабор, асвечаны 14 верасня 1052 года.

Летапісы называюць дату смерці Уладзіміра — 4 кастрычніка 1052 г. У Наўгародскім III летапісе прыпісана: «А жыў 32 гады, а княжыў Вялікім Ноўгарадзе 18 гадоў». У Цвярскім летапісе запісана, што Уладзімір княжыў у Ноўгарадзе 19 гадоў, а жыў 33 гады і памёр 4 верасня 1052 г. (не 4 кастрычніка, як у большасці летапісаў), тут цвярскі летапісец супярэчыць сабе, бо 1052-19=1033, а не 1034, як ён сам пісаў вышэй.[1]

За версіяй М. А. Баўмгартэна[3] Уладзімір быў жанаты з Одай, дачкой Леапольда графа Штадэнскага, але версія пастаўлена да сумнеў А. В. Назаранкам[4]. Меў адзінага сына — Расціслава Уладзіміравіча.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Рапов О. Княжеские… С. 43.
  2. Рапов О. Княжеские… С. 43-44.
  3. Баумгартен Н. А. Первая ветвь…; Baumgarten N. Généalogies et mariages…; Баумгартен Н. А. Ода Штаденская…
  4. Назаренко А. В. О династических связях…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Кананізаваныя князі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1020 годзе
Катэгорыя·Рускія праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Князі наўгародскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ноўгарадзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1052 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнай Русі