wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Усеня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Усеня.

Уладзімір Уладзіміравіч Усеня (нар. 27 жніўня 1958, в. Пасека, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне лесазнаўства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2017), доктар сельскагаспадарчых навук (2004), прафесар (2010).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут ім. С. М. Кірава (1980).

У 1980—1981 гадах інжынер-таксатар Гомельскай лесаўпарадкавальнай экспедыцыі. З 1981 года ў Беларускім НДІ лясной гаспадаркі: старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік. У 1992—2006 гадах вядучы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі, з 2007 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу НАН Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне лесазнаўства, лясной піралогіі і аховы лясоў ад пажараў. Даследаваў прадуктыўнасць, урадлівасць глебы і аднаўленне лясных фітацэнозаў пасля пажараў. Прапанаваў дыягнастычныя паказчыкі па ацэнцы пажараўстойлівасці насаджэнняў асноўных лесаўтваральных парод і дыферэнцыраваную сістэму вядзення ў іх гаспадаркі пасля пажараў. Выканаў лесапажарнае раянаванне тэрыторыі Беларусі. Распрацаваў і ўкараніў у практыку аховы лясоў перспектыўныя тэхналогіі лакалізацыі і тушэння пажараў на аснове прымянення айчынных экалагічна бяспечных хімічных складаў.

Аўтар больш як 220 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf
  2. УСЕНЯ Уладзімір Уладзіміравіч
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Лесаводы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута лесу НАН Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»