wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч

Уладзімір Уладзіміравіч Парфяновіч (нар 2 снежня 1958, Мінск) — беларускі спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), палітык. Трохразовы Алімпійскі чэмпіён (1980), шматразовы чэмпіён свету і Еўропы.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1981). З 1977 года інструктар Спартыўнага камітэта пры Савеце Міністраў Беларусі. Заслужаны майстар спорту СССР (1979). З 1995 года ў прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. У чэрвені 2004 года ён з іншымі прадстаўнікамі парламенцкай групы «Рэспубліка» зладзіў галадоўку, каб дамагчыся разгляду ў парламенце змяненняў у Выбарчы кодэкс. Галадоўка доўжылася 18 дзён, аднак галоўнай мэты не дасягнула.

У 2013—2015 гадах працаваў галоўным трэнерам нацыянальных зборных Расійскай Федэрацыі па веславанні на байдарках і каноэ[2]. Станам на 2020 год Уладзімір Парфяновіч працуе дзіцячым трэнерам[3].

Спартыўныя дасягненні

Чэмпіён XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцы-двойцы (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к-1, к-2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к-2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к-1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к-1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17-разовы чэмпіён СССР.

Зноскі

  1. Wladimir Parfenowitsch // http://www.munzinger.de/search/go/document.jsp?id=01000052123
  2. Парфяновіч: Усюды кіруюць людзі, адданыя прэзыдэнту
  3. by.tribuna.com

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ СССР
Катэгорыя·Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта