wd wp Пошук:

Уладзімір Трафімавіч Халіп

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Халіп. Уладзімір Трафімавіч Халіп (7 верасня 1939, в. Двор Пліна, Ушацкі раён) — беларускі драматург, тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1975).

Біяграфія

Закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1963). З 1970 года інструктар ЦК КПБ, галоўны рэдактар Дзяржкіно БССР. З 1981 г. працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».

Аўтар манаграфіі «Радок, прачытаны тэатрам», прысвечанай праблемам інсцэнізацыі твораў у тэатрах Беларусі, кінасцэнарыяў, мастацкіх фільмаў «Полымя» (з Г. Бураўкіным, Ф. Коневым), «Мама, я жывы!», тэлефільма «Нас выбраў час» (з А. Петрашкевічам), дакументальных фільмаў «Брэсцкая крэпасць», «Тры колеры радасці», «Я саладат Брэсцкай крэпасці», «Чырвоны сшытак», «Саюз рэспублік і сэрцаў», лібрэт опер «Джардана Бруна» (пастаўлена Дзяржаўным тэатрам оперы і балета БССР), «Матухна Кураж» (Малдаўскі тэатр оперы і балета і Каўнаскі музычны тэатр), п’есы «Цень гары» (пастаўлена ў 1987 г. Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа).

Выступае ў перыядычным друку па праблемах тэатра і кіно[1].

Сям’я

У шлюбе з Люцынай Бяльзацкай, дачкой беларускага кампазітара Юрыя Бяльзацкага, мае дачку Ірыну Халіп (нар. 1967), беларускую журналістку.

Зноскі

  1. Халіп Уладзімір Трафімавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Сцэнарысты Беларусі
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Тэатразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў