wd wp Пошук:

Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуцыла. Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла — беларускі суддзя і адвакат. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі[1].

Біяграфія

У 1996 годзе вызвалены ад пасады суддзі суда Ленінскага раёна Магілёва(бел. (тар.)) бел. і прызначаны суддзёй Магілёўскага абласнога суда[2].

У 2004 годзе працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда[1].

18 лютага 2005 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[3].

З 26 лютага 2008 года па 5 чэрвеня 2013 года працаваў суддзёй, потым і старшынёй Мінскага гарадскога суда[4][5].

5 чэрвеня 2013 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[5], 21 красавіка 2016 года вызвалены ад пасады па ўласным жаданні[6].

Працуе адвакатам у адвакацкім бюро «Петрашэвіч і партнёры», спецыялізуецца на адміністрацыйным, грамадзянскім, крымінальным і гаспадарчым праве[7].

Сям’я

Мае сына Алега, які працуе адвакатам[8].

Узнагароды

Санкцыі ЕС

27 лютага 2012 года Пуцыла як старшыня Мінскага гарадскога суда, які адхіліў апеляцыі палітвязняў Паўла Севярынца і Аляксандра Атрошчанкава, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[9][10][11].

Зноскі

  1. 1 2 [Указ Президента Республики Беларусь от 27 августа 2004 года № 418 «О присвоении судьям судов Республики Беларусь квалификационных классов»]
  2. Сборник указов Президента Республики Беларусь. 1996
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 18 февраля 2005 года № 89 «О назначении В. Г. Пуцило судьей Верховного Суда Республики Беларусь»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 года № 124 «О председателе Минского городского суда» Архівавана 7 верасня 2021.
  5. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2013 года № 259 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и об изменении состава президиумов некоторых судов»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 21 апреля 2016 года № 153 «О назначении и освобождении судей» Архівавана 20 сакавіка 2021.
  7. ПУЦИЛО ВЛАДИМР ГРИГОРЬЕВИЧ
  8. ПУЦИЛО ОЛЕГ ВЛАДИМИРОВИЧ
  9. Хто і за што трапіў у «чорны спіс»?
  10. «Чорны сьпіс» Эўразьвязу
  11. Council implementing regulation (EU) No 170/2012 of 28 February 2012 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Адвакаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя работнiкі юстыцыi Беларусi
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС