wd wp Пошук:

Магілёўскі абласны суд

Будынак суда

Магілёўскі абласны суд — вышэйшы орган судовай улады на тэрыторыі Магілёўскай вобласці па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных справах, падсудных судам агульнай юрысдыкцыі. Таксама ажыццяўляе нагляд за працай ніжэйстаячых судоў, вывучае судовую практыку, аналізуе і вядзе судовую статыстыку, аказвае дапамогу ніжэйстаячым судам у выкарыстанні заканадаўства[1]. Размешчаны ў Магілёве па адрасе вул. Першамайская, 85.

Магілёўскі абласны суд складаецца з 22 суддзяў, у тым ліку старшыні, першага намесніка і намеснікаў старшыні суда. У структурным плане складаецца з дзвюх судовых калегій, па грамадзянскіх і крымінальных справах, і прэзідыума.

Кіраўніцтва

Зноскі

  1. Структура судов / Областной суд Архівавана 19 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Арганізацыі Магілёва
Катэгорыя·Суды паводле алфавіта
Катэгорыя·Суды Беларусі
Катэгорыя·Першамайская вуліца (Магілёў)