wd wp Пошук:

Уладзімір Паўлавіч Самсонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самсонаў. Уладзімір Паўлавіч Самсонаў (нар.10 мая 1928, с. Ерахтур, Разанская вобласць, РСФСР — 25 верасня 2017) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (1998). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1978).

Біяграфія

Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1952). У 1952—1965 гг. аграном, дырэктар МТС, старшыня райвыканкама, сакратар РК КПБ, начальнік раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах. У 1965—1974 гг. намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР, у 1974—1999 гг. дырэктар НДІ земляробства і кармоў, у 1999—2002 гг. саветнік пры дырэкцыі гэтага інстытута. З 2002 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2008 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута льну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1962).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне аграбіялогіі збожжавых каласавых культур, іх насенняводства, фізіялогіі. Даследаваў дынаміку сінтэзу арганічнага рэчыва ў залежнасці ад уплыву біятычных і абіятычных умоў, характарыстыкі ўзаемасувязей і ўплыву асобных элементаў структуры ўраджаю на прадуктыўнасць расліны і аграцэнозу пры разнастайных глебавых умовах. Вызначыў асноўныя напрамкі інтэнсіфікацыі вытворчасці збожжа і прапанаваў інтэнсіўную тэхналогію вырошчвання збожжавых культур. Вывучыў уплыў экалагічных фактараў на насенную прадуктыўнасць збожжавых культур з мэтай выяўлення найбольш прыдатных зон насенняводства. Распрацаваў сістэму прамысловага насенняводства, якая адпавядае біялагічным, арганізацыйным і эканамічным патрабаванням насеннай справы.

Аўтар звыш 240 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі і 4 вынаходстваў.

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1956, 1971), «Знак Пашаны» (1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Стварэнне сістэмы сартоў азімай пшаніцы (Triticum aestivum L.) і тэхналогіі вытворчасці зерня харчовага прызначэння».

Навуковыя працы

Зноскі

  1. http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/samsonov/index.htm Праверана 4 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі агранамічнага факультэта БДСГА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»