wd wp Пошук:

Уладзімір Мітрафанавіч Свяжынскі

Уладзімір Мітрафанавіч Свяжы́нскі (нар. 28 красавіка 1945, в. Новыя Турасы, Ульскі раён, Віцебская вобласць, цяпер Ушацкі раён) — беларускі лінгвіст, літаратуразнавец, гісторык. Кандыдат філалагічных навук (1978).

Біяграфія

Скончыў у 1971 годзе БДУ. 3 1971 у Інстытуце мовазнаўства, з 1993 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў — дыяхранічная сацыялінгвістыка, а таксама мемуарыстыка ВКЛ 16—18 ст. Найважнейшыя працы: «„Гістарычныя запіскі“ Ф. Еўлашоўскага» (Мінск, 1990); Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т. 1—22 (Мінск, 1982—2002; у сааўтарстве); Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. (Мінск, 1988; у сааўтарстве); Мова выданняў Францыска Скарыны (Мінск, 1990; разам з А. М. Булыкам, А. Л. Жураўскім); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Кнігі № 28 Метрыкі ВКЛ (Мінск, 2000).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 1945 годзе
Нарадзіліся ў СССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся 28 красавіка
Кандыдаты філалагічных навук
Гісторыкі Беларусі
Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Выпускнікі БДУ
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Асобы
Мовазнаўцы Беларусі