wd wp Пошук:

Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэльмах. Дзіяна Уладзіміраўна Стэ́льмах (нар. 13 ліпеня 1939, Менск) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984).

Біяграфія

Дачка тэатральнага дзеяча і пісьменніка Уладзіміра Стэльмаха. Скончыла ў 1961 годзе БДУ, у 1967 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1962—1967 гадах працавала ў БТА, у 1981—1986 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1968—1981 і 1986—1994 гадах у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя».

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.

Навуковая дзейнасць

Працы па ўзнікненні і развіцці народнай драмы на Беларусі. Аўтар раздзелаў «Тэатр юнага гледача БССР» і «Тэатры рабочай моладзі» (1926—1932, 1933—1941; апошнія з С. Пятровічам) у «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 2, 1985). Дапрацавала і падрыхтавала да друку кнігу Пятровіча «Дзіцячы тэатр БССР. 1931—1941 гг.» (1983).

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Тэатразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ