wd wp Пошук:

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Здановіч. Уладзімір Мацвеевіч Здановіч (нар. 15 сакавіка 1959, в. Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Магістр педагогікі.

Біяграфія

Скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, інжынерам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выхавальнікам Бездзежскай сярэдняй школы, намеснікам дырэктара Крамноўскай васьмігадовай школы, настаўнікам Ліпніцкай васьмігадовай школы, Драгічынскай сярэдняй школы, дырэктарам гімназіі ў горадзе Драгічыне Брэсцкай вобласці.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам у раённыя і абласныя Саветы дэпутатаў.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ордэнам Францыска Скарыны (2011), ордэнам «Садружнасць», Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, знакам «Выдатнік адукацыі»[1][2]. За ўмацаванне веры Уладзімір Мацвеевіч Здановіч узнагароджаны Граматай Патрыяршага Экзарха Мітрапаліта Філарэта.

Зноскі

  1. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
  2. Кантраляваць і дапамагаць

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Садружнасць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы