У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Ліпскі і Уладзімір Ліпскі.
Уладзімір Канстанцінавіч Ліпскі (нар. 8 чэрвеня 1942, Новасібірск, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне геаэкалогіі і суднабудавання. Доктар тэхнічных навук (2010), прафесар (2011).
Скончыў Калінінградскі тэхнічны інстытут рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», 1964; аспірантура, спецыяльнасць «Тэорыя карабля», 1971).
Працаваў у Калінінградскім тэхнічным інстытуце рыбнай прамысловасці і гаспадаркі (1965—1971), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра трубаправоднага транспарту і гідраўлікі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: выпрабаванне мадэлей суднаў на натурным хваляванні; рух двухфазных патокаў; гідратранспарт; упакоўванне і транспартаванне высоказастываючых нафтапрадуктаў; засцярога водных аб’ектаў пры аварыйных разлівах нафты; прамысловая і экалагічная бяспека магістральных трубаправодаў.
Медаль Францыска Скарыны (2013), званне «Чалавек года Віцебшчыны» (2010), значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993).