У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далгоў. Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (25 сакавіка (7 красавіка) 1916, Волагда — 24 чэрвеня 1944, в. Буй, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Скончыў 6 класаў школы. З 1930 года працаваў разам з бацькам як пячнік-саматужнік, пасля смерці бацькі з 1933 года — вучань майстра-бляхара ў арцелі «Чырвоны факел» у Волагдзе.
У 1938 годзе быў прызваны на тэрміновую ваенную службу. Служыў у Памежных войсках НКУС СССР на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях ля возера Хасан ў ліпені-жніўні 1938 года. У 1940 годзе звольнены ў запас, вярнуўся ў Вологду.
Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію ў лістападзе 1941 года Валагодскім раённым ваенкаматам. 24 чэрвеня 1944 года загінуў у баі пры вызваленні вёскі Буй Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1].
Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[2].