wd wp Пошук:

Уладзімір Галубовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галубовіч. Уладзімір Галубовіч (7 (20) чэрвеня 1908, Краснадар — 7 красавіка 1962) — беларускі і польскі археолаг[1].

Біяграфія

Уладзімір Галубовіч скончыў Віленскі ўніверсітэт (1932), пасля чаго працаваў у археалагічным музеі ўніверсітэта[1].

У 1935-39 У. Галубовіч разам з жонкай Х. Цэгак-Галубовіч рабіў раскопкі ў Заходняй Беларусі, на тэрыторыі Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Навагрудскага, Лідскага і іншых раёнаў[1]. Склаў археалагічныя карты даследаваных тэрыторый. Вывучаў старажытную Вільню, Мінск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Гродна[1]. Вывучаў ганчарную вытворчасць у Заходняй Беларусі[1]. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай[1].

З 1944 годзе У. Галубовіч навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР[1]. У 1946-62 прафесар Торуньскага і Уроцлаўскага ўніверсітэтаў, кіраўнік Уроцлаўскага аддзялення Інстытута археалогіі Польскай АН(руск.) бел.[1]. Даследаваў помнікі на захадзе Польшчы (Аполе) і ў ГДР.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Голубович Владимир // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Універсітэта Мікалая Каперніка
Катэгорыя·Памерлі 7 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадары
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уроцлаве
Катэгорыя·Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Асобы