wd wp Пошук:

Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даманеўскі. Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі (14 лютага 1960, г. Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 1998 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 г. інжынерам-радыёмеханікам Дзяржынскай бройлернай птушкафабрыкі. У 19841988 гг. працаваў дырэктарам станцыі юных тэхнікаў у Дзяржынску, з 1990 года — інструктарам арганізацыйнага аддзела Дзяржынскага гаркама КПБ. У 19901998 гг. быў загадчыкам аддзела па справах моладзі Дзяржынскага гарадскога выканаўчага камітэта, а потым — Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.

У 19982006 гг. працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце: галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, інспектар галоўнага ўпраўлення кадраў, намеснік начальніка ўпраўлення — загадчык арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання. З 2006 г. працаваў інспектарам па Мінскай вобласці інспектарскага аддзела Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2013 гг.- старшыня Слуцкага райвыканкама. З 2013 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці.

Са снежня 2014 г. — Старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

20 сакавіка 2019 года Старшыням Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарснёву і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміру Даманеўскаму быў абвешчаны вымова за незабеспячэнне выканання даручэння прэзідэнта Беларусі пра своечасовую выплату заработнай платы. Паводле даных на студзень 2019 года, сярэдняя заработная плата ў Віцебскай вобласці складала 830 рублёў, а ў Магілёўскай — 817,3 рубля. Самым «бедным» раёнам стала Шаркаўшчына ў Віцебскай вобласці — 579,3 рубля. Недалёка сышоў і Мсціслаўскі раён у Магілёўскай вобласці — 580,9 рубля[1].

26 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліжы» ААТ «Амкадор-Шклоў», які належыць да аграхолдынга «Купалаўскае», дзе быў абураны ўмовамі, у якіх утрымліваюцца жывёлы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях. У выніку Лукашэнка даручыў зняць з пасад усіх вінаватых і ўзбудзіць крымінальныя справы, старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнова было вырашана назначыць кіраўніком аграхолдынга «Купалаўскае», а памочніка Прэзідэнта па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова — выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама, выконваць абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама замест знятага Уладзіміра Даманеўскага быў прызначаны ягоны тагачасны першы намеснік Мікалай Кароцін[2].

Зноскі

  1. Лукашэнка абвясціў вымову двум губернатарам Архівавана 27 сакавіка 2019., TUT.BY
  2. Рабочая паездка ў Магілёўскую вобласць 26 сакавіка 2019 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены КПСС