У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Уладзімір Вікенцьевіч Пятровіч (нар. 20 студзеня 1952, в. Калоднікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер шляхоў зносін.
Працоўную дзейнасць пачаў прарабам дарожнаэксплуатацыйнага ўпраўлення № 135 Мінскага абласнога вытворчага ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці. Працаваў галоўным інжынерам, начальнікам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскаблдарбуд» — дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 121 у горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].