wd wp Пошук:

Уладзімір Васілевіч Прохараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прохараў. Уладзімір Васілевіч Про́хараў (нар. 26 красавіка 1945, Цюкалінск, Омская вобласць, Расія) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Скончыў у 1976 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Я. Глебава). 3 1981 года выкладае ў музычных навучальных установах Мінска.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1977 года.

Творчасць

Працуе ў розных жанрах. Аўтар музыкі да спектакляў, пастаўленых у лялечных тэатрах Беларусі: дзяржаўныя тэатры — «Кошчын дом[ru]» С. Маршака, «Гадзіннік з зялюляй» С. Пракоф’евай, «Доктар Айбаліт» В. Карастылёва[ru] (усе 1980), «38 папугаяў» Р. Остэра[ru] (1985), «Церам-церамок» Маршака (1986); у абласных тэатрах: Гродзенскім — «Сіндбад-мараход» Ю. Фрыдмана[ru] і В. Шульжыка[ru] (1981), «Насарог і Жырафа» Х. Гюнтэра (1983), «Кацяня па мянушцы Гаў» Остэра, «Калі рамонак расцвітае» Р. Москава, «Балада пра белую вішню» С. Клімковіч (усе 1984); Брэсцкім — «Збанок-гаварун» А. Абу-Бакара (1982), «Іншаземец у Рыме» В. Маслава (1985), «Кот у ботах» Г. Уладычынай (1986), «…Забыць Герастрата!» Р. Горына (1989); Мінскім абласным тэатры лялек «Батлейка» (Маладзечна) — «Прывітанне для мартышкі» Остэра (1990), «Казкі Несцеркі» А. Туравай (1991), «Свята Ражаство радасць прынясло» І. Сідарука (1992); а таксама да спектакляў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі — «Бабскае царства» паводле Ю. Нагібіна[ru] (1984), «Іван-ды-Мар’я» У. Гольдфельда (1986).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цюкалінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омскай вобласці