wd wp Пошук:

Уладзімір Брылеўскі

Уладзімір Брылеўскі (16 жніўня 1917, в. Лоск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 1 лістапада 2002, Галівуд, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.

Біяграфія

Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах.

Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага паветаў. Летам 1943 арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вілейскай турме, затым адпраўлены ў канцлагер, аднак па дарозе ў яго ўцёк. Паўлеальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопіса «Новы шлях». З канца 1944 — эміграваў у Германію. Арганізаваў беларускую школу ў Гановеры.

З канца 1940-х пераехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, супрацоўнічаў з польскім часопісам «Культура» (Парыж, галоўны рэдактар Ежы Гедройц). Надрукаваў у газеце «Беларус» і часопісе «Беларуская думка» ўспаміны пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху — Вацлава Іваноўскага, Радаслава Астроўскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Хведара Ільяшэвіча, Канстанціна Езавітава. Спрычыніўся да заснавання парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай.

Разам з жонкай Лянгінай пахаваны на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы[1].

Зноскі

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларыдзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Зняволеныя Вілейскай турмы
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Саўт-Рыверы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Беларусы ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Асобы