wd wp Пошук:

Уладзімір Анатольевіч Шабан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шабан. Уладзімір Анатольевіч Шабан (нар. 4 красавіка 1958, Любань, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваеннакамандуючы, палкоўнік, дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка (з 2013).

Біяграфія

Нарадзіўся 4 красавіка 1958 года ў в. Любань Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыў музычную школу па класе баяна[2].

Служыў ва Узброеных сілах СССР у горадзе Гатчына Ленінградскай вобласці ў воінскай часці, якая адносілася да Камітэта дзяржбяспекі СССР[3].

Пасля службы ў войску ў 1982 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. Спецыяльнасць па адукацыі: культасветработнік, арганізатар-метадыст клубнай работы[4].

Пасля заканчэння ВНУ быў накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі, дзе праслужыў 30 гадоў. Пачынаў працаваць у Самаркандзе Узбекскай ССР, дзе працаваў на працягу 12 гадоў[5].

У 1981 годзе ажаніўся, у 1983 годзе ў сям’і нарадзілася дачка, а ў 1992 годзе — сын[5].

У 2000 годзе працаваў начальнiкам аддзела па абароне канстытуцыйнага ладу i барацьбе з тэрарызмам упраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi[6]. Скончыў службу ў КДБ на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці[7].

З 2010 па 2013 гады працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных, прававых і кадравых пытаннях Беларускай дзяржаўнай філармоніі[8].

5 снежня 2013 года прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага цырка[8].

Член Рэспубліканскай партыі[9].

Узнагароды

Зноскі

  1. Лобатый Станислав. «Теперь целую клоуна в темечко» // Сельская газета № 2015-15 от 7 февраля 2015
  2. Сілавікі ў беларускай культуры: з КДБ — у цырк, з міліцыі — на БТ
  3. Глаза в глаза. Директор Белгосцирка Владимир Шабан Архівавана 25 верасня 2020.
  4. 1 2 3 Владимир Шабан. Санкт-Петербургский международный культурный форум
  5. 1 2 Директор Белгосцирка Владимир Шабан: первый международный фестиваль циркачей соберет звезд со всех континентов
  6. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2000 года № 467 «Аб узнагароджаннi групы ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага складу органаў унутраных спраў i прыраўнаваных да iх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступенi»
  7. Хроника нарушений прав человека в Республике Беларусь(недаступная спасылка)
  8. 1 2 У Белдзяржцырку — новыя дырэктар і мастацкі кіраўнік(недаступная спасылка)
  9. Решение Президиума Минского городского Совета депутатов от 9 июля 2012 года № 28/2207 «Об образовании окружных избирательных комиссий по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва» Архівавана 25 чэрвеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны цырк
Катэгорыя·Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені