Уладзімір Алякса́ндравіч Го́лубеў (26 верасня 1940, Кастрама, Кастрамская вобласць, СССР) — беларускі астраном, педагог, выкладчык кафедры агульнай фізікі і астраноміі ВДУ імя П.М Машэрава[1], член рэдакцыйнай калегіі навукова-метадычнага часопіса «Фізіка: праблемы выкладання», выдатнік адукацыі РБ.
Уладзімір Голубеў скончыў Кастрамскі педагічны інстытут, аспірантуру Наўгародскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Методыка выкладання астраноміі». Амаль дзесяць гадоў працаваў у астранамічнай абсерваторыі Далёкаўсходняга навуковага цэнтра АН СССР [2].
Кола навуковых інтарэсаў: вывучэнне магнітных палёў у сонечных плямах i фізіка камет.
З 1978 года ў г. Віцебску. Займаецца педагагічнай дзейнасццю. ВДУ, Гімназія №1, Ноўкінская гімназія.
Уладзімір Голубеў настаўнік шэрагу пераможцаў міжнародных астранамічных конкурсаў.
Яго іменем названы астэроід (малая планета) 216897 Golubev, адкрыты Віталём Неўскім ў 2009 годзе ў абсерваторыі «Vitebsk, B42» [3].
Па выніках 2009 года Віцебскі аблвыканкам прысвоіў Уладзіміру Голубеву ганаровае званне «Чалавек года» ў намінацыі «Адукацыя, навука» [4].
Сумесна з І. В. Галуза і А. А. Шымбалёвым У. А. Голубеў з’яўляецца аўтарам вучэбна-метадычнага комплекса па астраноміі, у склад якога ўваходзяць:
Уладзімір Голубеў — аўтар больш за 150 кніг, навуковых i навукова-метадычных артыкулаў.