Уладзімір Адольфавіч Веранько (нар. 5 снежня 1951, в. Ейны, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне дарожна-будаўнічых матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (1999).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1975).
Працаваў у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце (1975—1977), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Праектаванне дарог», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: праблемы трываласці і надзейнасці дарожна-будаўнічых матэрыялаў; структура і ўласцівасці кампазіцыйных будаўнічых матэрыялаў; новыя эфектыўныя тэхналогіі ў дарожным будаўніцтве.
Нагрудныя знакі «Изобретатель СССР» (1986), «Ганаровы дарожнік Беларусі», сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1990).