wd wp Пошук:

Уладзімір Ільіч Сямашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямашка.

Уладзімір Ільіч Сямашка (нар. 20 лістапада 1949, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, са снежня 2014 года па 18 жніўня 2018 года — намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лістапада 1949 года ў Калінкавічах.

У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік. Пасля заканчэння інстытута з 1972 па 1974 г. служыў у Савецкай Арміі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода ім. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1974—1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1996—2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Гарызонт» — дырэктарам Мінскага завода «Гарызонт».

У 2001 годзе прызначаны на пасаду Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З ліпеня 2003 па снежань 2003 г. — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2003 года — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

27 снежня 2014 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі[1].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2].

13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ[3]. Заставаўся паслом у Расіі да 2022 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні (нявызн.). Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 28 снежня 2014.
  2. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  3. Прыняцце кадравых рашэнняў(бел.)   (нявызн.)?. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 14.11.2018.
  4. Государственных наград удостоены 160 представителей различных сфер деятельности

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавічах