У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіч. Уладзімір Ільіч Савіч (16 красавіка 1932, в. Яснаўка Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 15 снежня 1989) — беларускі вучоны ў галіне судовай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1982).
У 1957 г. скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1962 г. Беларускім НДІ нейралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 г. у Мінскім медыцынскім інстытуце (загадчык кафедры).
Усяго апублікаваў больш за 100 навуковыя працы, у іх ліку - манаграфія, шэраг брашур.
Навуковыя працы па пытаннях паталогіі, у тым ліку сасудзістай, галаўнога мозгу, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нервовай сістэмы, метадах комплеснага вывучýня магістральных артэрый галавы.