wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Кухараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухараў.

Уладзімір Іванавіч Кухараў (18 лістапада 1916, в. Задзетуні, цяпер у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці11 ліпеня 2000, Віцебск) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія

Вучыўся ў Фёдара Фогта і Івана Ахрэмчыка ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, якое скончыў ў 1938 годзе. Удзельнік мастацкіх выставак з 1946 г. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1953 года. Жыў у Віцебску.

Творчасць

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу, часцей у партрэце і тэматычнай карціне. Ствараў эпічныя палотны на ваенна-гістарычную тэматыку: «Рэквіем», «Віцебшчына, 1941-й», «Балада пра жанчыну», «Смутак», «Партызаны» і партрэтаў герояў Вялікай Айчыннай вайны. Беларусі прысвечаны патрыятычныя палотны «Беларус», «Хлеб», «Мой Віцебск». Дзявочая чысціня, матчына самаадданасць, жаночая прыгажосць адлюстраваны ў карцінах «Калыханка», «Мацярынства», «Нявеста», «Марыя», «Студэнтка».

Сярод іншых работ: «У засценках гестапа» (1945), «К. Заслонаў» (1946), «Зоя Касмадзям’янская» (1952), «Развітанне славянкі» (1955), «Бацька Мінай» (1957), «Героі 1-й Беларускай» (1958), «Артыстка Г. Маркіна» (1965), «Хатынь. Маці» (1978), «Ветэран» (1979), «Народны артыст Ф. Шмакаў» (1981), «Даніла Райцаў» (1985), «Францыск Скарына» (1989), «Дабравешчанская царква» (1989), «Віцебская прыгажуня-89» (1989), «Вячэрні звон» (1991), «Малітва» (1992), «Еўфрасіння Полацкая» (1993), «Уладзімірская Багародзіца» (1993), «Віцебск» (1993).

Партрэты

Напісаныя ў розныя перыяды творчасці, працы Уладзіміра Кухарава адлюстроўваюць не толькі духоўны свет сучаснікаў мастака, але і дэманструюць эвалюцыю яго творчай манеры, выразнасць пластычнай формы, багацце і разнастайнасць мастацкай палітры.

За 60-гадовы творчы шлях мастак стварыў больш за 900 твораў, якія неаднаразова экспанаваліся на мастацкіх выставах у Беларусі, на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, за мяжой. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў. Вялікая колькасць работ У. Кухарава знаходзіцца ў музеях і карцінных галерэях, прыватных калекцыях у Германіі, Італіі, Японіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Францыі, Ізраілі, ЗША.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучні Фёдара Фогта
Катэгорыя·Памерлі 11 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР