wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Бародзіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бародзіч.

Уладзі́мір Іва́навіч Баро́дзіч (нар. 1938, в. Аколіца Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту БССР і міністр транспарту Рэспублікі Беларусь (19841993), кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія

У 1967 годзе скончыў Омскі аўтадарожны інстытут.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1956 годзе аўтаслесарам аўтатранспартнай канторы №1 г. Бабруйска.

У 19571960 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасля працаваў на аўтатранспартных прадпрыемствах на розных інжынерна-тэхнічных пасадах.

У 1975 годзе прызначаны намеснікам начальніка, а ў 1976 годзе — начальнікам Гомельскага абласнога вытворчага аўтатранспартнага ўпраўлення.

У 1978 году зацверджаны намеснікам загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ. З 1980 па 1982 гады вучыўся ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1982 па 1983 год — намеснік загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ, з лістапада 1983 — намеснік, з красавіка 1984міністр аўтамабільнага транспарту БССР. Працаваў на гэтай пасадзе да 1993 года.

Кандыдат эканамічных навук. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Міністры транспарту БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы