wd wp Пошук:

Украінскі інстытут грамадазнаўства

Украінскі інстытут грамадазнаўства (укр.: Український Інститут Громадознавства). Існаваў з 1925 да 1932 гг. Празе (Чэхаславакія).

Гісторыя

Заснаваны М. Шапавалам на аснове існуючага філіяла Украінскага сацыялагічнага інстытута ў Вене (вядомы, як т.зв. УСІ) з кафедрамі: сацыялогія і палітыка, этналогія, эканоміка і тэхналогія. У 19261929 гг. пры УІГ дзейнічаў завочны Украінскі працоўны інстытут. З УІГ было звязана выдавецтва ў Подзебрадах «Вільна Спілка». Пасля смерці М. Шапавала інстытут спыніў існаванне.

Дзейнасць

Да 1928 г. інстытут выдаў 46 буйных прац. УІГ выпусціў серыю зборнікаў «Суспільство» (1926—1927), навуковы часопіс «Нова Україна» (1922—1928). Пад кіраўніцтвам знаходзіўся Украінскі нацыянальны музей у Празе са сваёй бібліятэкай.

У будынку дзе месціўся інстытут размяшчаўся Беларускі навуковы кабінет[1].

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Арганізацыі ўкраінцаў Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Зніклі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·1925 год у Празе
Катэгорыя·Арганізацыі Прагі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1925 годзе