wd wp Пошук:

Угерске-Градзіштэ

У́герске-Гра́дзіштэ (чэшск.: Uherské Hradiště, літар. «Венгерская крэпасць») — горад у Чэхіі ў Злінскім краі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Гістарычны цэнтр Мараўскай Славакіі.

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1257 годзе багемскім каралём Пржэмыслам Отакарам II у якасці крэпасці на спрэчных з Венгрыяй тэрыторыях. Першапачаткова горад насіў назву Новы-Велеград, таксама ў хроніках сустракаліся назвы «Градзіштэ» («Крэпасць») і «Градзішча», якія ў нямецкіх тэкстах ператварыліся ў «Радзіш» (ням.: Radisch). Сучасная назва «Угерске-Градзіштэ» ўпершыню сустракаецца ў 1587 годзе, і паступова горад пачынаюць называць менавіта так.

У 1886 годзе ва Угерске-Градзіштэ пераехаў Антанін Баця Старэйшы і заснаваў тут абутковую мануфактуру, якая пасля развілася ў сусветна вядомую фірму «Баця».

Вядомыя жыхары і выхадцы

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. ŠkrabalČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Угерске-Градзіштэ
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1257 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Злінскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу