wd wp Пошук:

Уваравіт

Уваравіт — мінерал, кальцыева-хромавы сілікат, разнавіднасць гранату ізумрудна-зялёнага колеру. Названы ў гонар аднаго з прэзідэнтаў Расійскай акадэміі навук графа С. С. Уварава (1786—1855). Упершыню апісаны ў 1822 годзе акадэмікам Г. І. Гесам.

Уласцівасці

Часам гэты мінерал называюць уральскім смарагдам, бо першапачаткова ён быў знойдзены на Урале і яго афарбоўка падобная з афарбоўкай ізумруду. Яркі колер уваравіту звязаны з прысутнасцю хрому. У парашку — белы. Празрысты, напаўпразрысты. Мае шкляны бляск. Буйныя крышталі рэдкія, звычайна ўтварае дробназярністыя шчоткі і агрэгаты з памерам крышталёў не больш за 2—3 мм. На гранях часта назіраецца штрыхоўка. Самыя буйныя крышталі уваравіту выяўленыя ў Фінляндыі. Спайнасць недасканалая. Цвёрдасць па шкале Моаса 7,5. Шчыльнасць 3,40—3,80 г/см³. Дысперсія 0,026. Ва ультрафіялетавых промнях інертны. У адрозненне ад роднасных разнавіднасцяў гранатаў, уваравіт не плавіцца ў полымі паяльнай трубкі. Не паддаецца дзеянню кіслот.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Каштоўныя камяні
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Мінералы хрому
Катэгорыя·Мінералы