wd wp Пошук:

Тэтрык I

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Тэтрык.

Гай Пій Эзувій Тэтрык (Тэтрык I) (лац.: Gaius Pius Esuvius Tetricus) — імператар Гальскай Імперыі (270/271—273/274). Тэтрык і яго сын Тэтрык II сталі апошнімі імператарамі Гальскай імперыі.

Біяграфія

Тэтрык нарадзіўся ў знатнай сям’і ў Галіі і ў момант смерці свайго папярэдніка Віктарына быў намеснікам (прэзідам) правінцыі Аквітанія. У 270 ці 271 годзе, калі імператар Віктарын быў забіты, Тэтрык быў абвешчаны кіраўніком Гальскай імперыі, галоўным чынам дзякуючы заступніцтву маці Віктарына, Вікторыі, якая шчодра надарыла салдатаў за прызнанне Тэтрыка. Рэзідэнцыя новага імператара размяшчалася ў горадзе Трыр. Тэтрык I быў прызнаны імператарам у Галіі і Брытаніі, але на Іспанію яго ўлада не распаўсюджвалася. Пасля свайго прызначэння Тэтрык разграміў германскія плямёны, якія, скарыстаўшыся смутай, уварваліся ў межы Гальскай імперыі.

Разабраўшыся з пагрозай, якая зыходзіла ад германцаў, Тэтрык пашырыў імперыю на поўдзень, заняўшы землі Аквітаніі, аднятыя ў Галіі Клаўдзіем II Гоцкім. Ён не сустрэў моцнага супраціўлення, з прычыны таго, што тым часам імператар Рыма Аўрэліян змагаўся на ўсходзе з Пальмірскім царствам. У 273 годзе Тэтрык абвясціў суправіцелем свайго сына Тэтрыка II.

У тым жа годзе Аўрэліян уварваўся ў Галію і ў вырашальнай бітве пры Шалоне-на-Марне войскі Тэтрыка пацярпелі паражэнне. Тэтрык і яго сын здаліся Аўрэліяну ў 274 годзе, а Гальская імперыя была зноў далучана да Рыма. Паводле звестак Вопіска, Тэтрык «сам перадаў яму [Аўрэліяну] сваё войска, з прычыны таго, што не мог больш выносіць злачынстваў апошняга». Падчас трыумфу Аўрэліяна Тэтрык быў праведзены па вуліцах Рыма разам з сынам і царыцай усходу Зенобіяй. Пазней Тэтрык займаў пасаду намесніка (карэктара) Луканіі і спакойна скончыў жыццё ў Італіі.

Крыніцы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 6 лютага 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 275 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Рымскія консулы III стагоддзя
Катэгорыя·Гальскія імператары
Катэгорыя·Рымскія ўзурпатары
Катэгорыя·Трыццаць тыранаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Салдацкія імператары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бардо
Катэгорыя·Зрынутыя манархі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных