wd wp Пошук:

Тэрэсва

Тэрэсва (укр.: Тересва) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Цячыўскага раёна на мяжы з Румыніяй на рацэ Ціса.

Агульная характарыстыка

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Мармарошскай катлавіны, пры ўпадзенні ракі Тэрэсвы ў Цісу. Адлегласць да райцэнтра складае каля 10 км і праходзіць па трасе Н09 Мукачэва - Хуст - Цячыў - Рахіў - Івана-Франкоўск. У мястэчку размешчана аднайменная станцыя Львоўскай чыгункі.

Паблізу мястэчка размешчаны аднайменны пункт пропуску на мяжы з Румыніяй. З румынскага боку знаходзіцца пункт пропуску “Кімпілунг ла Ціса”, жудэца Марамурэш, аўтадарога № 19 у напрамку Сігету-Мармацыей.

У другой палове XIX ст. Тересва была цэнтрам павета Мараморашскага камітату. З 1848 г. паселішча карысталася пячаткай з гербам - выявай дрэва, пад якім стаяць воўк і ліса.

У савецкі час у пасёлку працаваў буйны дрэваапрацоўчы камбінат, была развіта харчовая прамысловасць. Таксама дзейнічала вузкакалейная чыгунка Тэрэсва - Усць-Чорна (цяпер разабрана).

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Закарпацкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта