wd wp Пошук:

Тэльмы 1

Тэ́льмы 1[2] (трансліт.: Teĺmy 1, руск.: Тельмы 1) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на аўтадарозе Брэст—Кобрын, на ўсходзе — меліярацыйныя каналы, на захадзе — лес.

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Ямна, якім валодаў пан Жылей. У 1890 годзе сяляне вёскі ўваходзілі ў Ямніцкае сельскагаспадарчае таварыства.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 40 двароў, на фронце загінулі 7 вяскоўцаў.

Інфраструктура

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі».

У вёсцы газаразмеркавальная станцыя, звераферма, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячыя сад-яслі, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка, сталовая, прадуктовы і прамтаварны магазіны, дзяржаўнае прадпрыемства «Аэрапорт «Брэст», брэсцкае раённае вытворча-эксплуатацыйнае прадпрыемства па энергетыцы «Райсельэнерга», брэсцкі філіял «Белаэранавігацыі».

Насельніцтва

Зноскі

  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Тэ́льмы Пе́ршыя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Тэльмінскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных