wd wp Пошук:

Тэатр на Ліцейным

Дзяржаўны драматычны тэатр «На Ліцейным» — дзяржаўны драматычны тэатр Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Ліцейным праспекце ў горадзе Санкт-Пецярбургу.

Поўнае найменне ўстановы — Дзяржаўная бюджэтная ўстанова культуры Ленінградскай вобласці «Драматычны тэатр „На Ліцейным“» (скарочана — ДБУК ЛВ «Драматычны тэатр „На Ліцейным“»).

Падпарадкоўваецца Камітэту па культуры Ленінградскай вобласці.

У 1909 годзе на месцы манежа графа Шарамецева пачаў працу Ліцейны тэатр, рэпертуар якога складалі п’есы Тэатра жахаў (Гран-Гіньёль), фарсы, сатыры, пародыі. Тэатр знаходзіцца ў самым цэнтры былой гарадской сядзібы Шарамецевых — Фантанным доме. Граф Сяргей Дзмітрыевіч Шарамецеў — унук вядомай рускай прыгоннай актрысы П. І. Жамчуговай (графіні Шарамецевай) — быў жанаты з князёўнай Е. П. Вяземскай — унучкай паэта П. А. Вяземскага. У 1908 годзе Шарамецеўскі манеж і канюшаны флігель па праекце інжынера А. А. Максімава пераабсталявалі ў тэатр, які сталі здаваць у арэнду. Тэатр адкрыўся як «Тэатр моцных адчуванняў».

Ліцейны тэатр у пачатку XX стагоддзя служыў пляцоўкай для рэфарматарскіх вопытаў У. Меерхольда, М. Яўрэінава, М. Фокіна, М. Кузміна. Спектаклі афармлялі Л. Бакст, І. Білібін, Б. Кустодзіеў — найлепшыя мастакі «Свету мастацтва». Назва тэатра пастаянна мянялася: у 1911—1912 гадах — «Мазаіка», з 1913 года — «Ліцейны інтымны».

Зноскі

  1. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 21 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Тэатры Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·З’явіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных