wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Фокін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фокін.

Міхаіл Міхайлавіч Фокін (руск.: Михаи́л Миха́йлович Фо́кин; 11(23).4.1880, Санкт-Пецярбург — 22 жніўня 1942, Нью-Ёрк) — рускі артыст балета, балетмайстар, педагог.

Біяграфія

У 1898 скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча па класе Мікалая Легата. Быў салістам Марыінскага тэатра. У 1901-11 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы (вучні — Л. П. Герт, Л. В. Лапухоў і інш.). Як балетмайстар дэбютаваў у 1905 годзе. У 1909-12 і 1914 гадах удзельнічаў у Рускіх сезонах ў Парыжы і Лондане. З 1918 года жыў і працаваў за мяжой (з 1921 у ЗША). Фокін імкнуўся ажыццявіць рэформу балетнага тэатра. Кожнаму спектаклю надаваў непаўторнае аблічча, ствараў балеты, вырашаныя анульнай харэаграфічнай мовай, звяртаўся да танцавальнага фальклору і сумежных мастацтваў; класічны танец спалучаўся ў яго балетах са свабоднай пластыкай і інш. выразнымі сродкамі. Эстэтычная праграма Фокіна ўключала стылізацыю, прайграванне ў танцы антычнага вазавага жывапісу, старадаўніх гравюр. Аднак пры гэтым балетмайстар заўсёды імкнуўся выказаць светаадчуванне сучаснага яму гледача. Кожны спектакль Фокіна рабіў псіхалагічна асэнсаваным, драматычна напружаным, тэатральна дзейсным. Звяртаючыся да сімфанічнай музыкі, не прызначанай для балета, Фокін працягнуў шуканні ў галіне танцавальнага сімфанізму і адасобіў бессюжэтны балет, пабудаваны па законах музычна-харэаграфічнай распрацоўкі, як самастойны жанр. Рэчаіснасць у балетах Фокіна паўставала вакхічным святам, у які дысанансам урываліся тэмы адзіноты, крушэння надзей, безвыходнасці неўтаймоўнага запалу. Як танцоўшчык Фокін валодаў высакароднай грацыёзнай манерай выканання, лёгкім высокім скачком (выконваў партыі класічнага рэпертуару). Сярод пастановак Фокіна: у Марыінскім тэатры — «Павільён Арміды» Чарапніна, «Егіпецкія ночы» Арэнскага, «Шапэніяна» на музыку Шапэна, «Іслам» на музыку Балакірава, і інш .; для Рускіх сезонаў — «Палавецкія скокі» з оперы «Князь Ігар» Барадзіна; балеты «Жар-птушка», «Пятрушка» Стравінскага, «Дафніс і Хлоя» Равеля, і інш. Для Г. П. Паўлавай паставіў харэаграфічны эцюд «Паміраючы лебедзь» на музыку Сен-Санса. У 1934-35 гадах працаваў у «Гранд-Опера», у 1936-39 — у трупе «Бале рус дэ Монтэ-Карла». У 1923-42 кіраваў студыяй у Нью-Ёрку. Аўтар мемуараў і артыкулаў пра балет.

Зноскі

  1. Find a Grave — 1995. Праверана 24 жніўня 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France Michel Fokine // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. 1 2 3 Фокин Михаил Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808.
  6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  7. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 12 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Артысты балета Марыінскага тэатра
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Балетмайстры Рускага балета Дзягілева
Катэгорыя·Балетмайстры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Балетмайстры ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Балетныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Артысты Рускага балета Дзягілева
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фернкліф
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Балетмайстры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя