wd wp Пошук:

Леў Самойлавіч Бакст

Леў Самойлавіч Бакст (27 студзеня 1866, Гродна — 28 снежня 1924, Парыж) — мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станкавага жывапісу і тэатральнай графікі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Гродне ў сям’і дробнага гандляра. Пасля сям’я пераехала ў Пецярбург. Вучыўся ў 6-й Пецярбургскай гімназіі, Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1883—1887), парыжскіх студыях Ж. Л. Жэрома і Р. Жульена (1893—1897), пазней — у фінскага мастака А. Эдэльфельта.

У 1890—1900 гадах працаваў у Маскоўскім мастацкім тэатры, Аляксандраўскім тэатры, ствараў партрэты, кніжныя ілюстрацыі, выступаў як мастак-графік. Быў удзельнікам аб’яднання «Свет мастацтва», супрацоўнічаў з часопісамі «Свет мастацтва», «Залатое руно», «Апалон». Першым спектаклем, для якога Бакст стварыў дэкарацыі і касцюмы, стаў балет «Сэрца маркізы» для імператарскіх тэатраў у пастаноўцы вядомага балетмайстра М.Петыпа.

У 1902 годзе выконваў заказ цара Мікалая II на напісанне карціны «Сустрэча рускіх маракоў у Парыжы».

У 1906—1909 гадах выкладаў жывапіс у прыватнай мастацкай школе Л. М. Звягінцавай у Пецярбургу. Cярод яго вучняў — М. Шагал.

З 1909 года Л. Бакст жыў пераважна ў Парыжы. Быў вядучым дэкаратарам «рускіх сезонаў за мяжой» С. П. Дзягілева, займаўся эскізамі дэкарацый і мадэліраваннем адзення для балетаў «Клеапатра» (1909), «Шэхерэзада» і «Жар-птушка» (1910), «Нарцыз» (1911), «Дафніс і Хлоя» (1912). У 1910-1920-я гады мастак працаваў у тэатрах Лондана, Нью-Йорка, Бруселя, Рыма.

Як жывапісец выстаўляўся з 1898 года ў Берліне, Празе, Вене, Венецыі, Рыме, Парыжы, Мюнхене. Пісаў сюжэтна-тэматычныя работы, дэкаратыўныя пано, пейзажы, партрэты.

Аўтар тэарэтычных прац у галіне мастацтва. У 1914 годзе абраны членам Імператарскай акадэміі мастацтваў. Кавалер ордэна Пачэснага легіёна (1914).

Памёр 27 снежня 1924 года ад ацёку лёгкіх у Парыжы. Яго імем названа адна з вуліц сталіцы Францыі[6].

Некаторыя творы Бакста захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[7].

Галерэя

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Кругасвет — 2000.
  2. Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 24 лютага 2017.
  4. Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. пасведчанне аб смерці
  6. Бакст Леў Самойлавіч
  7. Бакст Леон

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сцэнографы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Баціньёль
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Сена і Уаза
Катэгорыя·Мадэрн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
Катэгорыя·Мастакі аб'яднання «Свет мастацтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе