wd wp Пошук:

Тэатр лялек імя А. Шаіга

Кінатэатр «Феномен» у 1912 годзе.

Тэатр лялек імя А. Шаіга (азерб.: Abdulla Şaiq adına Azərbaycan dövlət kukla teatrı) — азербайджанскі дзяржаўны лялечны тэатр імя Абдулы Шаіга ў Баку.

Гісторыя тэатра

Будынак, у якім у дадзены момант размяшчаецца Лялечны тэатр пабудаваны польскім інжынерам Іосіфам Каганцом, здадзены ў эксплуатацыю як кінатэатр «Феномен» ў 1908 годзе. У 1921 годзе пры ўдзеле архітэктара Зівяра бека Ахмедбекава былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Пасля гэтага ў будынку ў розныя часы размяшчаліся тэатры «Сатырагіт», Тэатр музычнай камедыі, Музей сельскай гаспадаркі, а пазней тэатр песні народнага артыста СССР Рашыда Бейбутава. Першы паказ адбыўся ў 1932 годзе (прадстаўленне пад назвай «Цырк»). У розныя гады лялечны тэатр функцыянаваў як незалежны тэатр ці ў складзе Бакінскай філармоніі. У красавіку 1964 года будынак перадаецца лялечнаму тэатру. У тэатры маюцца два аддзяленні: азербайджанскае і рускае. Пачынаючы з 1975 года ў тэатры, разам з дзіцячымі спектаклямі паказваюцца спектаклі і для дарослых. Калектыў лялечнага тэатра неаднаразова прымаў удзел у тэатральных фестывалях у краінах Еўропы і Азіі. У тэатры 200 пасадачных месцаў. Адрас тэатра: Праспект Нафтавікоў 36.

Трупа

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Тэатры Азербайджана
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры Баку
Катэгорыя·Баку