Тытані́т, сфен — мінерал, астраўны сілікат тытану і кальцыю. Назва паходзіць ад хімічнага элемента тытану, які ўваходзіць у склад мінералу. Сінонім сфен (стар.-грэч. Σφήν - клін) — звязаны з будовай крышталя.
Змяшчае да 40,8 % аксіду тытану, прымешкі жалеза, марганцу, танталу, германію, волава і інш. Цвёрдасць па шкале Моаса 5—5,5, шчыльнасць 3,45—3,6 г/см³.
Сустракаецца амаль паўсюдна. У Расіі шырока распаўсюджаны на Урале, у апатытавых радовішчах на Кольскім паўвостраве. Упершыню ў Расіі быў апісаны Г. Разэ ў 1842 годзе.
Радовішчы сфена ювелірнай якасці вядомыя ў Мексіцы і Бразіліі. Прыгожыя калекцыйныя ўзоры карычняватага колеру сустракаюцца на Урале, жоўта-зялёныя — у Нарвегіі, бясколерныя і цёмна-карычневыя — у Швейцарыі, жоўтыя і чырванаватыя — у Італіі.
Сфен можна зблытаць са шматлікімі ювелірнымі камянямі.
Тытаніт на Вікісховішчы |