wd wp Пошук:

Тымбіша

Тымбіша (саманазвы: Nümü Tümpisattsi, Tümpisa Sosoni) — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. У нашы дні насяляюць ўсход Каліфорніі. Агульная колькасць (2010 г.) - 124 чал.

Тымбіша маюць агульнае паходжанне з заходнімі шашонамі. З X ст. насялялі даліну Смерці, дзе займаліся пераважна вандроўным збіральніцтвам. З 1849 г. мелі сталыя кантакты з амерыканцамі. У пачатку XX ст. вывучаліся Альфрэдам Кроберам.

У 1933 г. на землях, населеных тымбіша, быў створаны нацыянальны парк, а яны самі пераселены ў асобную індзейскую вёску. Толькі ў 1982 г. урад ЗША прызнаў тымбіша ў якасці асобнай нацыі, а іх вёска атрымала статус аўтаномнай рэзервацыі.

Мова тымбіша належыць да нумійскай групы моў. На ёй размаўляе каля 20 чалавек.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Індзейцы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Народы ЗША