wd wp Пошук:

Даліна Смерці

Даліна Смерці
**Даліна Смерці** ([англ.](/Англійская_мова "Англійская мова"): Death Valley) — міжгорная ўпадзіна ў раёне пустыні [Махавэ](/Махавэ_(пустыня) "Махавэ (пустыня)") і [Вялікага Басейна](/Вялікі_Басейн "Вялікі Басейн") на захадзе [ЗША](/ЗША "ЗША") ў [штаце Каліфорнія](/Штат_Каліфорнія "Штат Каліфорнія"), на паўднёвы ўсход ад горнага хрыбта Сіера-Невада. У даліне размешчана самы нізкі пункт [Паўночнай Амерыкі](/Паўночная_Амерыка "Паўночная Амерыка") (вышыня ніжэй узроўня мора — 86 метраў). Даліна таксама ўключае ў сябе вялікую частку [Нацыянальнага парку Даліна Смерці](/Даліна_Смерці_(нацыянальны_парк) "Даліна Смерці (нацыянальны парк)"). У даліне ў 1913 годзе зафіксавана самая высокая тэмпература ў заходнім паўшар'і + 56,7 °C, што толькі трохі саступае сусветнаму рэкорду тэмператур + 58 °C, зафіксаванага ў [Лівійскай пустыні](/Лівійская_пустыня "Лівійская пустыня") [13 верасня](/13_верасня "13 верасня") [1922](/1922 "1922").

Геаграфія

Даліна Смерці з’яўляецца часткай геалагічнай Правінцыі Далін і хрыбта (анг.: Basin and Range Province).

Вышыня самай высокай гары побач з Далінай Смерці — Тэлескоўп-пік — 3367 метраў. Глыбіня западзіны Бэдуотэр — 86 метраў ніжэй узроўня мора, што з’яўляецца самай нізкай кропкай зямной паверхні ў Паўночнай Амерыцы.

Сярэдняя тэмпература ў ліпені дасягае 46 °C, ноччу апускаецца да 31 °C. Самы прахалодны час — з канца лістапада па люты (5-20 °C), калі часта бываюць працяглыя моцныя ліўні. Штогадовы сярэдні ўзровень выпадзення ападкаў вагаецца ад 48 мм у месцах ніжэй узроўня мора да 380 мм у гарах, якія атачаюць даліну.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сухія вобласці ніжэй узроўня мора
Катэгорыя·Даліны Каліфорніі
Катэгорыя·Пустыні Каліфорніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара