wd wp Пошук:

Тух Манук

Капліца Тух Манк у сяле Ашакан.

Тух Манук (арм.: Թուխ մանուկ — «Цёмны падлетак») — адзін з відаў армянскіх народных свяцілішчаў. Маюць дахрысціянскае паходжанне[1]. Злучаны з адным з персанажаў армянскай міфалогіі. У наш час Тух Манук таксама з’яўляюцца часткай традыцый Армянскай апостальскай царквы[2][3].

Паводле крыніц XIX стагоддзя, свяцілішчы Тух Манук былі шырока пашыраны на тэрыторыі гістарычнай Арменіі. У некаторых селішчах існавалі некалькі такіх свяцілішчаў[4].

Па сваім выглядзе свяцілішча Тух Манук могуць моцна адрознівацца адзін ад аднаго: гэта можа быць царква, капліца, хатка са спусцістым дахам, куча камянёў, хачкар, скала з крыжам, дальмен, менгір, невялікія могілкі і да т.п. Адметных прыкмет, апроч назвы «Тух Манук» дадзеныя свяцілішчы не маюць[4].

Свяцілішчы могуць месцавацца на вяршынях узгоркаў, каля крыніц, на могільніках, у дарог, або проста па-за населенымі пунктамі. Яны з’яўляюцца аб’ектамі паломніцтва: некаторыя свяцілішчы наведваюць падчас хрысціянскіх свят, іншыя — у свае вызначаныя дні. Паломнікі вераць, што наведванне свяцілішча можа вылечыць хваробу. Часцяком побач са свяцілішчам растуць дрэвы, якія лічацца святымі. На іх галіны паломнікі завязваюць лапікі матэрыі — лічыцца, што так яны пакідаюць там свае хваробы. Крыніцы каля свяцілішчаў таксама лічацца святымі, а іх вада — гаючай[4].

Нягледзячы на наяўнасць цэркваў Тух Манук, такога святога не існавала ў хрысціянстве. Легенды пра Тух Манука моцна адрозніваюцца. Гэты персанаж можа апісвацца як дзіцё, юнак, барадаты мужчына сярэдніх гадоў, стары ці ж кабета. У некаторых легендах Тух Манук — гэта маленькі Ісус Хрыстос. Лічыцца, што Тух Манук можа дапамагчы, абараніць, папярэдзіць пра небяспеку ці даць савет[4].

Зноскі

  1. « Tukh Manuk’ hushartsanneri masin.» (About the «Swarthy Youth» Monuments), Russian summary, Armenian Folklore Bibliography, ANNE M. AVAKIAN, UNIVERSITY OF CALIFORNIA PRESS, 1994, p137
  2. Հայաստանի առեղծվածները — Թուխ մանուկի առեղծվածը, (Mysteries Of Armenia), Public TV of Armenia, Oct 21, 2015
  3. Tukh-Manuk Chapel Consecration in Shahumian Village, Armenian Church, Jul 24, 2012
  4. 1 2 3 4 Народные святилища Тух Манук Архівавана 3 красавіка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Армянская міфалогія
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Арменіі