Ту́сьба[1] — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Паловіца, за 6 км на паўночны ўсход ад горада Паставы.
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Плошча вадазбору 8 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Выцякае ручай у раку Паловіца, упадае ручай з возера Чарты, каналы.