Ту́рчына[1] (трансліт.: Turčyna, руск.: Турчино) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаёўскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска i фальварак у складзе гміны Мікалаёва Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
У 1940—1954 гадах цэнтр Турчынскага сельсавета. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Сцефанполлеўскага сельсавета[6].