wd wp Пошук:

Турнеэльвен

Турнеэльвен[1] (швед. Torne älv) або Торніён’ёкі (фін. Tornionjoki) — рака на поўначы Швецыі і Фінляндыі. Сустракаюцца варыянты напісання Турнээльв, Турнээльвен, Торнээльв (швед.), Торніёёкі, Торн-Ёкі (фін.).

Даўжыня ракі — 565 км, плошча басейна 40,2 тыс. км². Турнеэльвен бярэ пачатак з возера Турнетрэск у Скандынаўскіх гарах на мяжы Швецыі і Нарвегіі і працякае ў паўднёва-ўсходнім напрамку праз Лапландскае пласкагор’е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры. Замярзае з лістапада па май. Сярэдні гадавы расход вады 380 м³/с. Каля вусця — марскія парты Торніа (Фінляндыя), Хапаранда (Швецыя).

У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа Швецыі і Фінляндыі.

Зноскі

  1. Напісанне Турнеэльвен у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара