wd wp Пошук:

Туравейскае

Туравейскае (Тураве) — возера ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёскі Малое Туроўе. Належыць да Сарачанскай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Сарачанка. Плошча возера Туравейскае складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня — 4,7 м. Даўжыня возера — 1,57 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Аб’ём вады ў возеры 1,04 млн. м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,87 км, плошча вадазбору — 131 км². Велічыня празрыстасці вады ў возеры 1,2 м.

Схілы катлавіны маюць вышыню 3—5 м, на захадзе вышыня схілаў дасягае 11 м. Схілы парослыя лесам. Берагі возера нізкія, пясчаныя. На паўночным усходзе і захадзе берагі забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе знаходзяцца пад лесам.

Мелкаводная зона да глыбіні 0,5—1 м пясчаная, на большых глыбінях дно выслана сапрапелем.

Возера зарастае прыбярэжнай надводнай расліннасцю да глыбіні 2—2,5 м.

Праз вадаём працякае рака Клевель, якая на паўночным захадзе злучае яго з возерам Белае, а на паўднёвым усходзе — з возерам Залаўскае.

Водзяцца: шчупак, акунь рачны, верхаводка, гусцяра, мянтуз звычайны, лешч, лінь, плотка, язь, краснапёрка, ёрш звычайны, уюн, карась залаты, карась сярэбраны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сарачанская група азёр
Катэгорыя·Азёры Астравецкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Басейн Віліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта