wd wp Пошук:

Трышын

Трышын (трансліт.: Tryšyn, руск.: Тришин) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Трышынскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста.

Гісторыя

Трышын. 1914
Царква на могілках, пач. XX ст.

Вядома з XVI стагоддзя[1]. Першы пісьмовы ўспамін пра вёску датуецца 1596 годам[2]. Уваходзіла ў склад уладанняў епіскапаў Уладзімірскай і берасцейскай уніяцкай епархія.

У пачатку XX стагоддзя вёска, 2 маёнткі і ўрочышча пад той жа назвай уваходзілі ў склад Косіцкай воласці Брэсцкага павета, 350 жыхароў[1].

У часы Польскай Рэспублікі — вёска[3] і фальварак у гміне Косічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства[4].

З 1939  года ў складзе БССР. У 19401968 гадах цэнтр Трышынскага сельсавета Брэсцкага раёна і калгаса «Маладая гвардыя». 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак цагельнага завода № 70[5]. У 1968 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада[1].

Забудова

Асноўная вуліца вёскі стала працягам Маскоўскай вуліцы Брэста[1]. У 2012 на месцы вёскі Трышын пачалося будаўніцтва аднайменнага мікрараёна, абмежаванага вуліцамі Маскоўскай, Багданчука, Васняцова[2].

Славутасці

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Тришин // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
  2. 1 2 Сергей Мощик. Тришин как зеркало строительной эволюции(руск.)  (недаступная спасылка). Недвижимость. Вечерний Брест (26 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2013. Праверана 8 мая 2017.
  3. Tryszyn, вёска (нявызн.). Radzima.net (26 лістапада 2012).
  4. Tryszyn-Sad, фальварак (нявызн.). Radzima.net (26 лістапада 2012).
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  6. Брэсцкі бескурганны могільнік (нявызн.). Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал (26 лістапада 2012).
  7. Алесь Поплавский. Тришин(руск.)  (недаступная спасылка). 162.by (26 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2017. Праверана 8 мая 2017.
  8. Улица Тришина(руск.) . История. Brest-SV (8 жніўня 2015).
  9. Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка Літаратурныя мясціны Беларусі // Маладосць : часопіс. — 2007. — № 10 (647). — С. 112.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Маскоўскі раён (Брэст)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Трышын
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна